Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі пост
Госпад Бог зрабіў Адаму і жонцы ягонай вопратку са скуры і прыадзеў іх. Пасьля гэтага сказаў Госпад Бог: “Вось чалавек стаўся, як Мы: ведае дабро і зло; няхай цяпер не працягне рукі да дрэва жыцьця, каб сарваць плод, зьесьці яго і жыць вечна”. Дзеля гэтага Госпад Бог выгнаў яго з саду Эдэмскага, каб ён працаваў на зямлі, з якой быў узяты. І, выгнаўшы Адама, паставіў перад садам Эдэмскім Хэрувіма з вогненным мячом сьцерагчы дарогу да дрэва жыцьця.

Адам пазнаў сваю жонку Эву. І яна зачала і нарадзіла Каіна, і сказала: “З Божай дапамогай я нарадзіла чалавека”. А пасьля нарадзіла яшчэ Авеля, брата ягонага. Авель быў пастухом авечак, а Каін быў земляробам.
Пасьля некаторага часу Каін прынёс ахвяру пладоў зямлі. Авель таксама прынёс ахвяру з выбраных авечак сваіх і іхняга тлушчу. Госпад глянуў прыхільна на Авеля і ягоную ахвяру; а на Каіна і ягоную ахвяру не захацеў глядзець. Засумаваў Каін вельмі і зьвесіў галаву. Госпад Бог спытаўся ў Каіна: “Чаму ходзіш сумны і чаму спусьціў галаву? Ці добра ты паступаў, ці не зграшыў ты? Глянь, грэх да цябе падступае, але ён не павінен заўладаць табою”. (3:21–4:7)