Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі пост
Бог сказаў Ною і сынам яго гэтыя словы: “Вось Я заключаю саюз Мой з вамі і з нашчадкамі вашымі, і з усякаю жывою істотаю, што з вамі – з птушкамі, з жывёламі і з усімі зьвярамі, што пры вас, якія выйшлі з каўчэгу, з усякімі зьвярамі на зямлі. І заключу саюз Мой з вамі, што ніколі больш ня будзе ніякая істота жывая зьнішчаная водамі патопу, і ня будзе больш патопу для спусташэньня зямлі”.

І сказаў Госпад Бог: “Вось знак саюзу, які Я ўстанавіў між Мною і між вамі і між усякай душою жывою, якая з вамі, на вякі вечныя. Я пастаўлю вясёлку Маю на хмарах, каб яна была знакам вечнага саюзу між Мною і між зямлёю. І вось калі Я навяду хмару на зямлю, то зьявіцца вясёлка Мая на хмары, і Я ўспомню Мой саюз, што між Мною і між вамі, і між усякай душой жывой, з кожным чалавекам; і ня будзе больш вада патопу для вынішчэньня ўсякай істоты. І будзе вясёлка Мая на хмары, і Я ўбачу яе, і ўспомню вечны саюз між Богам і між зямлёю, і між жывой істотай усякага роду на зямлі”. І сказаў Бог Ною: “Вось знак саюзу, які Я заключыў між Мною і між усякай істотаю, што на зямлі”. (9:8–17)