Няма часу хадзіць у царкву.Калі перакласці гэтыя словы на шчырую мову, то атрымаецца: «Я лічу, што ў…

Няма часу хадзіць у царкву.

Калі перакласці гэтыя словы на шчырую мову, то атрымаецца: «Я лічу, што ў мяне ёсць больш важныя справы».

Хоць на самай справе больш важнага, чым збаўленне душы, у нас няма, усё ж, калі ж быць яшчэ больш шчырым, то прыйдзецца прызнаць, што мы, на жаль, аддаем перавагу перад царквой не толькі справам, але нават іх адсутнасці.

Хіба мы не прысвячаем гадзіны і дні тэлевізару, інтэрнэту, чытанню газет, тэлефонным размовам? Мы ж не адмаўляемся ад гэтага, бо на гэта няма часу.