Семдзесят пяць гадоў таму, 8 сакавіка 1946 г., у Львове ў архікатэдральным саборы святога Юра адбыл…

Семдзесят пяць гадоў таму, 8 сакавіка 1946 г., у Львове ў архікатэдральным саборы святога Юра адбылася падзея таталітарнага рэжыму, якую патрыярх Іосіф Сліпы пазней назаве “няўдалай падзеяй”.

Савецкія ўлады правялі так званы Львоўскі сабор, які скасаваў Берасцейскую унію 1596 г., разарваў супрычасце з Апостальскай Сталіцай і нібыта “ўз’яднаў” Грэка-Каталіцкую Царкву з Рускай Праваслаўнай Царквой.

Некаторыя факты:
1) План агентурна-аператыўных мерапрыемстваў па падрыве аўтарытэту “нацыянальнай Царквы” быў распрацаваны яшчэ ў студзені 1941 г.

2) Падчас “сабора” галасавалі шляхам уздымання рукі. Удзел прынялі 216 дэлегатаў.

3) На працягу 1945-1946 гадоў у Заходняй Украіне было арыштавана больш за 800 грэка-каталіцкіх святароў, больш за 200 святароў стварылі падпольныя структуры.

4) На псеўдасабор святароў везлі ўзброеныя супрацоўнікі НКУС.

5) Ініцыятыўная група пачала фарміравацца адразу пасля арышту мітрапаліта Іосіфа Сліпога і біскупаў у красавіку 1945 года.

6) Даволі вялікая частка святароў, якія сталі на бок ініцыятыўнай групы, раней адбывалі пакаранне ў турме. Схема “новых кадраў” была наступнай: спачатку “ўпартых” запалохвалі, потым арыштоўвалі, дапытвалі, аказвалі псіхалагічны ціск, а потым нібыта “па просьбе” кіраўніка ініцыятыўнай групы а. Г. Кастэльніка вызвалялі.

7) Айца Гаўрыіла Кастэльніка, кіраўніка ініцыятыўнай групы, застрэлілі ў 1948 г., а ягоны памочнік біскуп Міхайла Мельнік быў атручаны ў 1950 г., калі ён ехаў у Ленінград у складзе афіцыйнай дэлегацыі.

8) Летам 1945 г. Вячаславу Молатаву быў накіраваны ліст з просьбай прызнаць дзейнасць ініцыятыўнай групы незаконнай, што было праўдай з пункту гледжання кананічнага права, бо ў гэтай групе не было ніводнага грэка-каталіцкага біскупа, якія былі арыштаваныя. Дакумент падпісаў 61 святар.

9) РПЦ атрымалася далучыць да праваслаўя 3000 парафій, 195 манастыроў, 35% святароў. 15% святароў перайшлі ў падполле.

10) У траўні 1992 г. біскупы УГКЦ выдалі Дэкларацыю епіскапата Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы аб некананічнасці Львоўскага псеўдасабора 1946 года.