Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост
Хваляць чалавека за разважнасьць, а распусны сэрцам будзе ў пагардзе.
Лепшы просты (чалавек), які жыве з працы рук сваіх, як той, што, ня маючы хлеба, выдае сябе за вялікага пана.
Праведны клапоціцца аб патрэбах жывёлы сваёй; а сэрца няправеднага лютае.
Хто працуе на зямлі, будзе мець удосталь хлеба; а хто праводзіць час у бязьдзейнасьці, той бязглузды.
Хто знаходзіць прыемнасьць у марнаваньні часу за віном, той пакіне свой дом у няславе.
Няправедны цешыцца і жадае зла, корань праведных непахісны.
Няправедны патрапляе ў пастку з прычыны вуснаў сваіх, праведнік выбаўляецца ад бяды.
Той, хто глядзіць ласкава, будзе памілаваны; а той, хто не дае праходу ў варотах, крыўдзіць іншых.
Ад плоду вуснаў сваіх чалавек насычаецца дабром, заплата ягоная паводле ўчынкаў рук яго.
Шлях дурня просты ў вачох яго, разумны слухае рады.
Дурань адразу паказвае свой гнеў, разважны прамоўчвае зьнявагу.
Праўдамоўны кажа тое, што ведае; фальшывы сьведак – ашуканец.
Неразважная гутарка раніць, быццам востры меч; язык мудрых аздараўляе.
Язык праведных трывае вечна, а хлусьлівы – толькі хвілінку.
У сэрцах крывадушных хітрасьць; у міратворцаў – радасьць.
Праведніка не сустрэне ніякае зло; у няправедных поўна няшчасьцяў.
Хлусьлівыя вусны агідныя Госпаду, праўдамоўныя мілыя Яму. (12, 8–22)