Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост
Крыніца жыцьця – Страх Гасподні, што дае нам пазбегнуць сеці сьмерці.
Хвала цара – вялікі народ; у нястачы людзей руіна ўладара.
Цярплівы мае вялікі розум; хуткі на гнеў паказвае дурасьць сваю.
Лагоднае сэрца – жыцьцё для цела, зайздрасьць косьці грызе.
Хто прыгнятае ўбогага, зьневажае Тварца; шануе Яго той, хто шкадуе беднага.
Злога валіць на зямлю ягоная ўласная злосьць; праведнік у сумленнасьці сваёй знойдзе прытулак.
У сэрцы разумнага мудрасьць жыве; сярод дурняў яе не відаць.
Справядлівасьць падносіць угору народ; грэх – сорам народаў.
Уладар прыхільны разумнаму слузе; гнеў ягоны на несумленнага.
Лагодны адказ суцішае гнеў; дражлівае слова выклікае лютасьць.
Язык мудры дае навучаньне; вусны дурных мелюць бязглузьдзіцу.
Вочы Госпада на кожным месцы: яны сочаць за злымі і добрымі.
Лагодны язык – дрэва жыцьця: хто захоўвае яго, напоўніцца духам. (14:27-15:4)