Браты, што я прыняў ад Госпада, тое і перадаў вам: што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выдадзены, узяў хлеб і, аддаўшы падзяку, разламаў і сказаў: “Бярыце, ешце, гэта цела Маё, што за вас ломіцца: рабіце гэта на ўспамін пра Мяне”. Таксама і чашу пасьля вячэры, кажучы: “Гэтая чаша – Новы Запавет у Маёй Крыві. Рабіце так кожны раз, калі будзеце піць, на ўспамін пра Мяне”. Бо кожны раз, калі ясьце гэты хлеб і п’еце гэтую чашу, абвяшчаеце сьмерць Гасподнюю, аж пакуль Ён ня прыйдзе.
Таму той, хто будзе есьці хлеб або піць чашу Гасподнюю недастойна, вінен будзе Цела і Крыві Гасподняй. Дык хай кожны выпрабоўвае сябе самога, і тады есьць той хлеб і п’е тую чашу. Бо той, хто есьць і п’е, не зважаючы на Цела Гасподняе, прысуд сабе есьць і п’е. Вось чаму ў вас так шмат нядужых і хворых, і ці мала памірае. Калі ж самі сябе асудзім, ня будзем асуджаныя. Калі ж Госпад нас судзіць, Ён нам нагадвае, каб нам ня быць асуджанымі разам са сьветам. (11:23-32)