сьперастанку прапаведуючы Слова Божае, ацаляючы хворых малітвай. Многіх язычнікаў сьвятая Тэкля нав…

сьперастанку прапаведуючы Слова Божае, ацаляючы хворых малітвай. Многіх язычнікаў сьвятая Тэкля навярнула да Хрыста і таму Царква называе яе роўнаапостальнай. Нават паганскага жраца, які паквапіўся на яе чысьціню, яна, пакараўшы за дзёрзкасьць, прывяла да сьвятога Хросту. Ня раз вораг роду чалавечага спрабаваў загубіць сьвятую Тэклю праз асьлепленых грахом людзей, але сіла Божая заўсёды захоўвала верную дачку Хрыстову.

Калі сьвятая Тэкля была ўжо 90-гадовай старыцай, на яе пачалі нападаць паганскія вешчуны за тое, што яна бескаштоўна прымала і ацаляла хворых. Яны не маглі зразумець, што сьвятая лякуе хваробы сілай любові Хрыстовай, і меркавалі, што ёй апякуецца багіня-нявіньніца Артэміда. З зайздрасьці да сьвятой Тэклі яны падаслалі да яе наймітаў, каб апаганіць сьвятую. Калі яе перасьледавальнікі былі ўжо зусім блізка, сьвятая Тэкля ўмольна закрычала пра дапамогу да Хрыста Збаўцы, і расступілася гара, якая схавала сьвятую нявесту Хрыстову. Так аддала душу Богу сьвятая Тэкля.

Сьвятая Царква ўслаўляе першамучаніцу Тэклю як “жонак славу, настаўніцу мучанікаў, якая адчыніла ўсім пакуты шлях”. З даўніх часоў ёй прысьвячалася шмат храмаў, адзін з якіх быў пабудаваны ў Канстанцінопалі сьвятым роўнаапостальным Канстанцінам. Імя сьвятой першамучаніцы роўнаапостальнай Тэклі ўзгадваецца пры пастрыжэньні жанчынаў у манаства.