Нарадзілася ў горадзе Іконіі. Яна была дачкой шляхетных і багатых бацькоў і адрозьнівалася незвычайнай прыгажосьцю. У 18 гадоў яе заручылі са шляхетным юнаком. Пачуўшы пропаведзь сьвятога апостала Паўла пра Збаўцу, сьвятая Тэкля ўсім сэрцам палюбіла Госпада Ісуса Хрыста і цьвёрда вырашыла ня браць шлюбу і прысьвяціць сваё жыцьцё евангельскай пропаведзі. Маці сьвятой Тэклі запрацівілася намеру дачкі і прымушала яе выйсьці замуж за заручанага ёй жаніха. Заручнік сьвятой Тэклі пажаліўся кіраўніку горада на апостала Паўла, вінавацячы яго ў тым, што ён адхіліў ад яго нявесту. Кіраўнік засадзіў сьвятога апостала ў вязьніцу. Сьвятая Тэкля ўначы таемна ўцякла з дому, падкупіла турэмных вартавых, аддаўшы ім усе свае залатыя ўпрыгожваньні, і пракралася да вязьня ў вязьніцу. Тры дні яна сядзела ля ног апостала, прыслухоўваючыся да яго бацькоўскіх навучаньняў. Зьнікненьне Тэклі выявілася, і паўсюль былі разасланыя слугі на пошукі зьніклай. Нарэшце яе знайшлі ў турме і сілком прывялі дахаты.
Суд прысудзіў апостала Паўла да выгнаньня з гораду. Тэклю зноў доўга пераконвалі пагадзіцца на шлюб, але яна не зьмяніла свайго рашэньня. Ні сьлёзы маці, ні гнеў яе, ні пагрозы кіраўніка не змаглі адлучыць сьвятую Тэклю ад любові да Нябеснага Жаніха – Госпада Ісуса Хрыста. Яе ашалелая маці запатрабавала ад суддзі сьмяротнага прысуду непакорлівай дачцэ, і Тэкля была прысуджана да спаленьня. Сьвятая мучаніца бясстрашна ўзышла на вогнішча і перахрысьцілася. У гэты момант ёй зьявіўся Збаўца, бласлаўляючы на хуткі подзьвіг, і невыказная радасьць напоўніла яе сьвятую душу. Высока ўзьнялося полымя вогнішча, арэолам ахінула мучаніцу і не кранула яе. Грымнуў гром, і моцная залева з градам загасілі вогнішча. Яе каты ў страху разьбегліся.
Тэкля, захаваная Богам, пакінула горад і з дапамогаю аднаго юнака-хрысьціяніна адшукала апостала Паўла. Сьвяты апостал і яго спадарожнікі, сярод якіх быў і апостал Варнава, хаваліся ў пячоры недалёка ад гораду, нястомна молячыся, каб Бог умацаваў Тэклю ў яе цяжкіх выпрабаньнях. Разам з імі Тэкля прайшла, прапаведуючы Евангельле, да Антыёхіі.
У гэтым горадзе яна зазнала перасьлед ад нейкага саноўніка Аляксандра, які быў паланёны яе прыгажосьцю. Тэкля адпрэчыла яго прапанову ўзяць шлюб і як хрысьціянка была асуджана на сьмерць. Двойчы на яе выпускалі галодных зьвяроў, але яны не чапалі сьвятую панну, пакорліва клаліся ў яе ног і лізалі іх. Ва ўсіх катаваньнях сьвятая мучаніца праз апеку Божую захоўвалася цэлай. Нарэшце, яе прывязалі да двух быкоў і сталі гнаць іх у розныя бакі распаленымі дубцамі, але моцныя вяроўкі разарваліся, як павуціньне, і быкі разьбегліся, а сьвятая Тэкля засталася жывою. Народ закрычаў: “Вялікі Бог хрысьціянскі!” Сам кіраўнік застрашыўся, уцяміўшы нарэшце, што сьвятую мучаніцу ахоўвае Ўсемагутны Бог, Якому яна служыць. Ён загадаў адпусьціць Тэклю на волю.
З блаславеньня апостала Паўла, Тэкля пасялілася ў пустынных навакольлях Селяўкіі Ісаўрыйскай і пражыла там доўгія гады, бе