Падчас працоўных сустрэчаў, асабліва ў другой палове дня, біскупы прымалі ўдзел у рэлігійных і культурных мерапрыемствах, зьвязаных з Міжнародным Еўхарыстычным кангрэсам, які адбываўся ў Будапешце ў гэтыя ж дні. На выдатнай выставе пра Вянгерскую Грэка-Каталіцкую Царкву наведвальнікі агледзелі абразы і прадметы культу, якія паказалі мастацкую, іканаграфічную і багаслоўскую разнастайнасьць у XVI – XXI стагоддзях. Потым адбыўся канцэрт выдатнага сваім узроўнем і выкананьнем хору Сьвятога Ахрэма, які выканаў больш чым на 15 мовах сьпевы розных літургічных традыцыяў з розных краінаў сьвету. Пасьля канцэрту ўдзельнікі сустрэліся з Прэзідэнтам Вянгерскай Рэспублікі Янашам Адэрам і прэм’ер-міністрам Віктарам Орбанам, якія прысутнічалі на канцэрце.
Сьвяткаваньне Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы, якое завяршала сустрэчу, пачалося 7 верасьня з Вячэрні ў грэка-каталіцкай царкве ў Гёдольле (Gödöllő), а на наступны дзень была Ютрань у парафіяльнай царкве на плошчы Ружаў, якая завершылася візантыйскай Боскай Літургіяй, якую ўзначаліў Патрыярх Юсэф Абсі ў мітрапалічай катэдры сьв. Стэфана ў Будапешце.
Сустрэча ўсходніх каталіцкіх біскупаў Еўропы ў гэты, па-ранейшаму трывожны 2021 год, з аднаго боку, выявіла цяжкасьці, пакуты і праблемы, выкліканыя пандэміяй Covid-19, а з другога – надзею, жаданьне, імкненьне Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы пачаць новае жыцьцё, якое будзе і ўжо ёсьць дарам Госпада, Які любіць і абараняе сваю Царкву, бо Ён заўжды зьяўляецца для нас лекарам