6 (16) кастрычніка 1596 г. па ўказе караля і мітрапаліта ў Берасці сабраўся сабор, які абвесціў царк…

6 (16) кастрычніка 1596 г. па ўказе караля і мітрапаліта ў Берасці сабраўся сабор, які абвесціў царкоўную унію. Удзел у ім прымалі мітрапаліт, пяць з сямі біскупаў, прадстаўнікі праваслаўнага і каталіцкага духавенства, паслы Папы і дзяржаўныя ўраднікі. Паралельна з ім у Берасці адкрыўся іншы сабор, у якім удзельнічалі прадстаўнікі ад праваслаўнага духавенства і шляхты, якія сталі ў апазіцыю да уніі, у тым ліку львоўскі і пярэмышльскі біскупы, а таксама пратэстанты і два патрыяршыя экзархі з Канстантынопаля і Александрыі.