Гэтае ж было напісана, каб ніхто не ганарыўся, калі быў выслуханы. Магчыма, ён прасіў нецярпліва аб тым, што лепш было б не атрымліваць. Каб таксама не зняверваўся і не сумняваўся ў Божай міласэрнасці, калі не быў выслуханы. Магчыма прасіў аб тым, што магло б прывесці яго да яшчэ больш балючага выпрабавання, ці, аслабляючы дабрабытам, прывяло б да абсалютнага ўпадку.
Таму, калі здарыцца штосьці адваротнае да таго, аб чым мы прасілі, тады цярпліва зносячы і дзякуючы Богу за ўсё, мы не павінны сумнявацца, – нават у самай малой ступені, – што больш карысным за тое, чаго жадаем мы самі, з’яўляецца для нас тое, чаго хоча Бог. Менавіта такі прыклад даў нам Боскі Пасрэднік, калі сказаў: «Ойча Мой, калі гэта магчыма, няхай абміне гэты келіх Мяне». Аднак у хуткім часе, удасканальваючы сваю чалавечую волю, прынятую ва ўцелаўленні, дадае: «Аднак не як Я хачу, але як Ты» (Мц 26, 39). Таму слушна, што «праз паслухмянасць аднаго многія стануць справядлівымі» (Рым 5, 19).
Св. Аўгустын