Нарадзіўся каля 344-347 г. у Антыёхіі Сірыйскай; ягоны бацька быў высокім вайсковым начальнікам, а маці вызначалася цнатлівым жыцьцём.
Прыняўшы хрост у 369 годзе, сьв. Ян вёў пустэльніцкае жыцьцё паблізу Антыёхіі. У 381 г. біскуп Антыяхійскі Мялецій высьвяціў яго на дыякана, а ў 386 г. біскуп Флавіян — на сьвятара. За свае выдатныя казаньні і тлумачэньні Сьвятога Пісьма атрымаў імя Залатавусны.
Стаўшы ў 398 г. архібіскупам, прыдбаў сабе шмат ворагаў за сваю прастату і бескампраміснасьць. Часта ў сваіх казаньнях асуджаў пакланеньне імператарскай уладзе, за што быў несправядліва сасланы ў Кукузу ў Арменію.
Памёр у 407 г. у Каманах Пантыйскіх, кажучы: “Слава Богу за ўсё”. Ягоныя мошчы знаходзіліся ў базыліцы сьв. Пятра ў Ватыкане, а 26 лістапада 2004 г. Папа Ян Павел ІІ перадаў іх у Канстантынопаль.
Вядомы сьв. Ян Залатавусны як укладальнік тэкстаў Боскай Літургіі.