Часам, робячы зло, мы не заўважаем гэтага з прычыны нясталасці розуму і малой веры, а розум наш заце…

Часам, робячы зло, мы не заўважаем гэтага з прычыны нясталасці розуму і малой веры, а розум наш зацемнены згубнай пажадлівасцю

Будзем жа спаўняць учынкі справядлівасці, каб атрымаць збаўленне. Шчаслівы, хто слухае гэтыя наказы! Нават, калі кароткі час церпяць зло ў свеце, яны збяруць незнішчальны плён уваскрашэння. Таму няхай справядлівы чалавек не засмучаецца, калі ў гэтым свеце спазнае цярпенні, бо для яго адведзены час шчасця. Уваскросшы з памерлых разам са сваімі продкамі, ён будзе радавацца вечна, і гэтага не азмрочыць ніякі смутак.

Не будзем паддавацца роспачы, калі ўбачым бязбожных у дабрабыце, а Божых слугаў у цярпенні. Будзем мець веру, браты і сёстры; нас выпрабоўвае жывы Бог. У гэтым жыцці мы спазнаём уціск, каб у будучыні атрымаць узнагароду. Ніхто са справядлівых не атрымаў адразу ўзнагароды, але чакаў яе. Калі б Бог адразу ўзнагароджваў справядлівых, гэта было б падобным да гандлю, дзе няма месца праслаўленню. Нашая святасць была б знешняй, бо на самай справе мы б імкнуліся да неадкладнай карысці, а не да пабожнасці. Таму Божы суд непакоіць і знявольвае таго, хто з’яўляецца несправядлівым.

Адзінаму і нябачнаму Богу, Айцу праўды, які паслаў нам Збавіцеля і Даўцу несмяротнасці, праз якога таксама аб’явіў нам праўду і вечнае жыццё, Яму хвала на векі вечныя. Амін.

Аўтар ІІ ст.