Мы заўсёды павінны памятаць, што нам трэба здзяйсняць не сваю волю, але Бога, згодна са словамі Госп…
Калі свет ненавідзіць хрысціяніна, чаму ты любіш таго, хто цябе ненавідзіць, а не ідзеш за Хрыстом, Які цябе палюбіў і адкупіў? У сваім пасланні св. Ян заклікае нас і заахвочвае, каб мы не любілі свет, ідучы за жаданнямі цела. «Не любіце, – кажа ён, – свету, ні таго, што ў свеце. Калі хто любіць свет, у тым няма любові Айца. Бо ўсё, што ў свеце: пажадлівасць цела, пажадлівасць вачэй і жыццёвая пыха – не ад Айца, але ад гэтага свету. І свет мінае, і пажадлівасць ягоная, а той, хто выконвае Божую волю, той жыве вечна» (1 Ян 2, 15-17). Умілаваныя браты! Будзем жа гатовыя спаўняць Божую волю з радасным сэрцам, непарушнай вераю, вытрывалай цнотаю. Пазбыўшыся страху перад смерцю, будзем разважаць пра несмяротнасць, якая пасля надыдзе. Так пакажам, што тое, у што мы верым, сапраўды існуе.
Св. Кіпрыян