МАЛІТВА ДА СТВАРЫЦЕЛЯ (Fratelli tutti, 287)Пане і Ойча чалавечага роду,які стварыў усіх людзей з роў…

МАЛІТВА ДА СТВАРЫЦЕЛЯ (Fratelli tutti, 287)

Пане і Ойча чалавечага роду,
які стварыў усіх людзей з роўнай годнасцю,
улі ў нашыя сэрцы духа братэрства.

Натхні нас марай новай сустрэчы, дыялогу, справдлівасці і міру.
Заахвоць нас да стварэння больш здаровых грамадстваў і больш годнага свету,
без голаду, беднасці, насілля і войнаў.

Няхай нашыя сэрцы адкрыюцца
для ўсіх людзей і народаў зямлі,
каб распазнаць дабро і прыгажосць,
якія Ты пасеяў у кожным з іх,
каб умацаваць повязі еднасці, супольных праектаў і агульных надзей. Амэн.

ЭКУМЕНІЧНАЯ ХРЫСЦІЯНСКАЯ МАЛІТВА

Божа наш, Тройца любові,
з глыбокай камуніі Твайго боскага ўнутранага жыцця
разлі сярод нас раку братняй любові.

Дай нам такую любоў, якая адлюстроўвалася ў чынах Езуса,
у Яго назарэтанскай сям’і і ў ранняй хрысціянскай супольнасці.

Дай нам, хрысціянам, жыць Евангеллем
і распазнаваць Хрыста ў кожным чалавеку,
каб убачыць Яго ўкрыжаваным у цярпеннях пакінутых
і забытых гэтага свету
і ўваскрослым у кожным браце, які паўстае.

Прыйдзі, Дух Святы, пакажы нам сваю прыгажосць,
адлюстраваную ва ўсіх народах зямлі,
каб адкрыць, што кожны важны,
што ўсе патрэбныя і з’яўляюцца рознымі тварамі аднаго чалавецтва, якое любіць Бог. Амэн.

Францішак, у Асізі, пры гробе св. Францішка, 3 кастрычніка 2020 г. у вігілію свята Бедачыны, у восьмы год майго Пантыфікату.