Чытанне Апостала на 4 нядзелю Вялікага посту
Бог, даючы абяцанне Абрагаму, не маючы нікога вышэйшага, каб мог ім прысягнуць, прысягнуў Самім Сабою,
сапраўды кажучы: «Дабраслаўляючы, дабраслаўлю цябе і, памнажаючы, памножу цябе».
І так, доўгі час чакаючы, атрымаў абяцанае.
Бо людзі вышэйшым ад сябе прысягаюць, і кожная спрэчка між імі канчаецца прысягаю на сцвярджэнне.
Дзеля таго і Бог, хочучы для спадкаемцаў абяцання больш выявіць непарушнасць Свайго намеру, скарыстаўся прысягай,
каб праз дзве нязменныя рэчы, у якіх немагчыма, каб Бог казаў няпраўду, мелі мы моцную ўцеху, мы, што збягаемся, каб узяць дадзеную нам надзею,
якую маем як якар душы, бяспечны і пэўны, які пранікае ва ўнутранае аж за заслону,
куды за нас як папярэднік увайшоў Ісус, на ўзор Мэльхісэдэха стаўшыся Першасвятаром навек.

(Гебраяў 6, 13-20)