5-6 верасня 1935 г. у Пінску адбылася 5-я ўнійная канферэнцыя. Сітуацыя вакол уніяцкай акцыі застава…

5-6 верасня 1935 г. у Пінску адбылася 5-я ўнійная канферэнцыя.

Сітуацыя вакол уніяцкай акцыі заставалася надзвычай напружанай. Польскія колы бачылі ў ёй пагрозу дзяржаўным інтарэсам, бо перашкаджалі пераходу праваслаўных на лацінскі абрад і ўскладнялі паланізацыю ўкраінцаў і беларусаў. Таму палякі выступалі супраць уніяцкай акцыі на розных узроўнях: ад парламенцкай трыбуны, праз публікацыі ў прэсе, заклікі розных груп і арганізацый, дзейнасць на месцах.

Зразумела, што магутнае супрацьдзеянне неа-уніі адбывалася і з боку Праваслаўнай Царквы ў Польшчы. Да праваслаўнай паствы даносілі думку, што ўнійная акцыя – гэта чыста палітычнае пытанне, бо мае прывесці да акаталічвання, а значыць апалячання праваслаўнага насельніцтва.

Улічваючы атмасферу, якая атачала ўніяцкую акцыю, арганізацыя і інфарматыўнае напаўненне V Пінскай канферэнцыі выклікала вялікую цікавасць і неадназначную рэакцыю сярод актывістаў і прыхільнікаў уніяцкага руху. Канферэнцыя сабрала больш за 82 удзельнікаў, з якіх 69 святароў, астатнія семінарысты (15 украінцаў і па 7-8 беларусаў і расіян), большасць з якіх прадстаўлялі ўсходні абрад і выступілі з шэрагам дакладаў.

На V Пінскай канферэнцыі былі прыняты наступныя пастановы: 1. Заклікаць а. Я. Урбана выдаць кнігу з найбольш поўным абмеркаваннем закідаў праваслаўных палемістаў супраць каталіцтва. 2. Апублікаваць на лацінскай мове і пераклад на польскую Апостальскіх канстытуцый «Demandata», «Allatae sunt» і «Orientalium dignitas» з дадаткам вытрымак з іншых папскіх заяў у справе ўсходніх абрадаў. 3. Аднавіць уведзеную ІІІ Пінскай канферэнцыяй практыку прысвячэння спецыяльнага дня для навучання католікаў абодвух абрадаў аб еднасці Царквы і ўніяцкай акцыі, малітвам у гэтай інтэнцыі, а таксама, магчыма, збору ахвяраванняў на развіццё ўніяцкай справы.