8 верасня – свята Нараджэння Найсвяцейшай БагародзіцыЗвесткі аб Нараджэнні Найсвяцейшай Багародзіцы …

8 верасня – свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы

Звесткі аб Нараджэнні Найсвяцейшай Багародзіцы Царква чэрпае з апакрыфічнага Евангелля ад Якуба, напісанага ў 2 ст. З гэтага апокрыфа мы даведваемся, што бацькі Божай Маці Якім і Ганна доўгі час былі бяздзетнымі, што ў народзе лічылася ганьбай. Бо, паводле традыцыі, кожны праведнік павінен даць нашчадкаў Ізраілю. З-за гэтага Якім, нягледзячы на ўсё сваё багацце, быў пагарджаны перад людзьмі і не мог першым прынесці дары Богу.

У пошуках адказу ад Бога Якім адпраўляецца пасціцца сорак дзён і начэй у пустыню, у той жа час Ганна моліцца дома аб дараванні дзіцяці, якое яна прысвяціць Госпаду. Бог адказвае на малітву Ганны і Якіма і абвяшчае праз анёла, што яны зачнуць дзіця, якое будзе праслаўлена ва ўсіх народах. Якім з вялікай радасцю вяртаецца дадому, раздаючы народу і святарам мноства падарункаў, а праз дзевяць месяцаў Ганна нараджае дзяўчынку, якую называе Марыяй.

Апакрыфічнае Евангелле Якуба хутка набыло папулярнасць, але асобнае свята Нараджэння Багародзіцы ўзнікла не адразу. Самая ранняя згадка аб асобным багародзічным свяце адносіцца да 5 ст. Самае першае марыйнае свята ўслаўляе Яе як Багародзіцу і Маці Божую і не адносіцца да якой-небудзь канкрэтнай падзеі з жыцця Маці Божай.

Першыя згадкі аб святкаванні Нараджэння Багародзіцы адносяцца да 6 ст. Відавочна, што гэтае свята ўзнікла ў Ерусаліме, дзе быў пабудаваны храм у гонар Нараджэння Божай Маці. Паводле падання, гэты храм быў пабудаваны на тым самым месцы, дзе знаходзіўся дом бацькоў Марыі – Якіма і Ганны. Магчыма, храм быў асвечаны 8 верасня, і таму гэтая дата стала днём святкавання Нараджэння Божай Маці.

Свята Нараджэння Божай Маці паступова набірае вагу. Мы можам быць упэўнены, што ўжо ў Х ст. яно адзначалася ў Канстанцінопалі з вялікай урачыстасцю. У той жа час у суполках хрысціян візантыйскага абраду Сірыі (мелхітаў) гэтае свята адсутнічала нават у XI стагоддзі, дзе ў гэты дзень замест яго ўшаноўвалі бацькоў Божай Маці – Якіма і Ганну.

Сёння ж паўсюдна ў храмах візантыйскай традыцыі Нараджэнне Божай Маці з’яўляецца адным з самых вялікіх святаў літургічнага года. Літургічныя тэксты свята праслаўляюць Нараджэнне Божай Маці ў кантэксце ўсёй Гісторыі збаўлення. Калі Ева, якая з’яўляецца маці ўсіх людзей, нараджала дзяцей для смерці, то ад няплоднай Ганны паходзіць тая, якая нараджае Жыццё і ўводзіць у яго прамаці Еву. Гэтае «несмяротнае жыццё» – гэта Ісус Хрыстос, Які не пацярпеў тлення ў смерці і вызваліў памерлых з пекла. Марыя паўстае як «мост жыцця», праз які «смяротныя знаходзілі выхад пасля падзення ў пекла».

Самы старажытны тэкст, напісаны да свята, датуецца 6 ст., і чуем мы яго на Боскай Літургіі. Гэта загаловак кандака Рамана Саладкаспеўца, які пачынаецца словамі «Якім і Ганна ад ганьбы бяздзетнасці * і Адам і Ева ад тлення чалавечага вызваліліся». Верагодна, з таго ж часу паходзіць і трапар свята «Нараджэнне Тваё, Багародзіца», які быў пераняты Царквой лацінскага абраду разам са святам Нараджэння Найсвяцейшай