Быў тым, хто ўратаваў Янку Купалу ў пачатку 1921 года. Калі паэт цяжка захварэў на ператаніт, менавіта айцец Фабіян дзяжурыў ля яго ложку ноччу ў шпіталі. Як пасля ўзгадваў Купала: “Толькі дзякуючы добраму дагляду, галоўным чынам, рэктара былой мінскай духоўнай семінарыі Абрантовіча, я не пайшоў да Абрагама на кубак піва”. (“пайсці да Абрагама на піва” – гэта значыць адправіцца на той свет).
Фабіян Абрантовіч працаваў у Пецярбурзе, Мінску, Навагарадку, Пінску, Друі. У 1928 годзе быў прызначаны Апостальскім Адміністратарам для каталікоў усходняга абраду ў Харбіне (Манчжурыя). У 1946 годзе быў закатаваны ў савецкіх турмах. Уражвае ягоны позірк на апошнім фота.
У наваградскім фарным касцёле ёсць памятка, якую перадаў адзін з краязнаўцаў у памяць Фабіяна Абрантовіча. А ў наступным годзе будзе юбілей (140 год з дня нараджэння дзеяча).