Паспалітай ранейшага стану Царквы – стану еднасьці гэтай памеснай Царквы з Рымскай Царквой. Безумо…

Паспалітай ранейшага стану Царквы – стану еднасьці гэтай памеснай Царквы з Рымскай Царквой. Безумоўна, гэта было найперш рашэньне ярархіі, якая клапацілася пра захаваньне і будучыню сваёй Усходняй Царквы ў Рэчы Паспалітай у тагачаснай складанай геапалітычнай і царкоўнай сітуацыі. Прымаючы сваё пастырскае рашэньне, ярархі Кіеўскай мітраполіі апелявалі да Хрыстовага запавету «каб усе былі адно», а таксама да неаднаразовых спробаў і памкненьняў аднавіць згоду і еднасьць хрысьціянаў, якія мелі месца на нашых землях у мінулыя часы.

Ня ўсе япархіі, манастыры і цэрквы Кіеўскай мітраполіі аднавілі еднасьць з Рымам і Паўсюднай Царквой на царкоўным саборы ў Берасьці ў 1596 годзе, а толькі пераважна тыя, што ахоплівалі беларускія землі. Дзьве япархіі – Львоўская і Перамышальская, уладыкі якіх на пачатку падтрымлівалі ўнійныя захады, але на саборы ў Берасьці адмовіліся браць у ім удзел, далучыліся да Уніі на стагоддзе пазьней.

З цягам часу асобныя манастыры і цэрквы далучаліся да Уніі. Як адзначаюць дасьледчыкі Уніі, у канцы XVIII стагоддзя ў ВКЛ на беларускіх землях уніятамі былі 3/4 насельніцтва, а ў сельскай мясцовасьці – да 85%. Уніяцкая Царква адыграла важную ролю ў фармаваньні беларускага народу і ў стварэньні і захаваньні яго культурнай спадчыны.