Месца, дзе быў пахаваны мучанік, стала шанавацца ў хрысціян, і ўжо да сяр. IV ст. пра яго распаўсюдзілася слава як пра цудатворнае.
Сярод гараджан распаўсюдзілася думка, што менавіта прысутнасць св. Змітра ў горадзе дазволіла адбіць шматлікія напады славян у той час, калі былі заваяваны навакольныя гарады. Таму св. Змітра таксама пачынаюць успрымаць як апекуна воінаў.
Пасля таго, як у ІХ ст. горад захапілі сарацыны, храм быў пашкоджаны. А са сведчанняў, якія з’явіліся пасля гэтага перыяду, вядома, што падчас перабудовы храма ў ім быў усталяваны саркафаг св. Змітра, у якім, як вераць гараджане, захоўваюцца мошчы святога.
Іканаграфія паказвае, што св. Зміцер у 1 тыс. лічыўся апекуном дзяцей. Толькі ў 2 тыс. можна з упэўненасцю гаварыць аб ваенным характары выяваў Змітра. Святога Змітра выяўлялі на іконах як ваяра, бо паводле аднаго з паданняў, ён ім і быў.