гадамі. Пасьля сьмерці Яна Аляшэўскага ягоны «Памяньнік…» быў працягнуты і дапісаны да 1730 году…

гадамі. Пасьля сьмерці Яна Аляшэўскага ягоны «Памяньнік…» быў працягнуты і дапісаны да 1730 году протакансультарам Базыльянскага Чыну Антонам Завадзкім.

Іншыя важныя ягоныя творы: «Memorjał abo informacja i objaśnienie klasztoru wileńskiego cerkwi Przenajświętszej Trójcy od jednego zakonnika…», «Abrys domowej nieszczęśliwości i wnętrznej niesnaski…», «O sukcesji metropolitów od Jedności S. w Litwie i Rusi przyjętej z Kościołem rzymskim», «Objaśnienie niektorych konstytucyj zakonnych reguły Świętego Ojca naszego Bazylego Wielkiego», «Refutacja informacjji XX Jezuitów Połockich…», «Wiadomości» – пра базыльянскія манастыры.

У працы «Абвяржэньне інфармацыі Ксяндзоў полацкіх езуітаў аб маёмасьці іх калегіума» (1699) зьмясціў дакументаваныя доказы незаконнасьці перадачы каралём Стэфанам Баторыям Полацкаму езуіцкаму калегіму зямель і будынкаў былых праваслаўных манастыроў. У «Мемарыяле аб Віленскім манастыры царквы Найсьвяцейшай Тройцы» (1701—1704) даў падрабязнае апісаньне манастырскіх пабудоваў, нерухомуай маёмасьці, фундушаў і архіва. З гэтым творам зьвязана таксама брашура «Абарона Віленскага манастыра царквы Найсьвяцейшай Тройцы» (Вільня, 1702). У ёй аўтар адстойвае права манаскай супольнасьці на самастойнае кіраваньне, крытыкуе спробы сьвецкіх асобаў і ўніяцкіх біскупаў аслабіць ролю Ордэна базыльянаў у кіраваньні манастыром.

Барацьба паміж базыльянамі і ўніяцкім епіскапатам за манастырскую маёмасьць асьвятляецца ў працы «Тлумачэньне некаторых ордэнскіх канстытуцыяў» (каля 1719). Там жа зьмешчана важная інфармацыя пра шэраг манастыроў Вялікага Княства Літоўскага. Ян Аляшэўскі — аўтар хронікі Барунскага базыльянскага манастыра.

Займаўся таксама палітычнай гісторыяй Рэчы Паспалітай. У гістарычнай хроніцы «Нарыс айчынных няшчасьцяў» (1721) Ян Альшэўскі апісаў падзеі ў Вялікім Княстве Літоўскім з 1696 па 1721 гг., у тым ліку Грамадзянскую вайну (1696—1702) і Вялікую Паўночную вайну (1700−1721).

На фота: манастыры, дзе служыў а. Ян Альшэўскі і прыклад ягонага почарку.