=ДЗЕНЬ IV (17 снежня) – Ікас 4
Пастухі пачулі галасы анёлаў, якія славілі прыйсьце Хрыста ў целе, і пабеглі да Яго, як да Пастыра; убачыўшы, як Ён, быццам беззаганнае Ягнё, спачываў на руках Марыі, уславілі Яе, клічучы:
Радуйся, Маці Ягняці і Пастыра!
Радуйся, Двор статку духоўных авечак!
Радуйся Ты, што праганяеш нябачных зьвяроў!
Радуйся, Ключ да райскай брамы!
Радуйся, бо ў Табе ўсё нябеснае цешыцца з зямным!
Радуйся, бо Табе зямля і неба разам пяюць!
Радуйся, незмаўкальны Голас апосталаў!
Радуйся, непераможная Адвага мучанікаў!
Радуйся, непахісная Аснова веры!
Радуйся, сьветлае Аб’яўленьне ласкі!
Радуйся, бо праз Цябе пекла апусьцела!
Радуйся, бо дзякуючы Табе мы апрануліся ў славу!
*Радуйся, Дзева Маці!
Кандак 5
Мудрацы ўгледзелі зорку, што вяла да Бога, і пайшлі за ёю. Зьзяньне яе, быццам ліхтар, асьвятляла ім шлях да магутнага Ўладара, і яны, знайшоўшы Недасяжнага, усклікнулі: Алілуя!