#райца #sacral_orthodox Неад’емнай часткай сядзібнага комплексу Раецкіх можна лічыць царкву на ўзгор…

#райца #sacral_orthodox
Неад’емнай часткай сядзібнага комплексу Раецкіх можна лічыць царкву на ўзгорку. Бо чаму? Бо будавалася яна не проста як парафіяльны касцёл, а як фамільная пахавальня.
Неагатычны храм, вельмі нагадваючы замачак, пабудавалі ў 1817 годзе пры Францішку Раецкім. Згадкі пра драўляную ўніяцкую царкву на гэтым месцы сустракаюцца яшчэ ў сярэдзіне-другой палове XVII стагоддзя.
Пасля паўстання 1863-64 гг. касцёл канфіскавалі ды ператварылі ў праваслаўную царкву. А ў часы хрушчоўскай барацьбы з рэлігіяй (50-я гг. ХХ ст.) храм быў значна пашкоджаны, а крыпта з пахаванымі Раецкімі разрабавана.
У 2003 годзе завяршылася аднаўленне царквы. Раней на вежы, там дзе зараз крыж, месцілася статуя святой Марыі. На старым здымку яе, хоць і дрэнна, але бачна. А на фрагменце выявы Напалеона Орды бачна куды лепш.