Спаса-Праабражэнская царква Полацка адчыняе ўсё новыя старонкі стараж. гісторыі Беларусі. Храм з’яўл…

Спаса-Праабражэнская царква Полацка адчыняе ўсё новыя старонкі стараж. гісторыі Беларусі. Храм з’яўляецца не толькі ўнікальным помнікам стараж. дойлідства, але і сапраўднай “бібліятэкай” надпісаў-графіці. Яны датуюцца перыядам з XII па XIX ст., а іх колькаць дасягнула чатырох тысяч. У красавіку, у выніку рэстаўрацыйных работ на паўночнай дзверы храма быў расчышчаны фрагмент сцяны, на якой былі знойдзены новыя графіці.
Адно з іх стала сапраўднай сенсацыяй. Памінальны запіс у пяць радкоў памерамі 17х6,5 см быў прачытаны вядучым спецыялістам цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы, дацэнтам І.Л. Калечыц наступным чынам: “+Праставіўся (памёр) Аўдакім месяца сакавіка ў першы дзень, папін Святога Спаса. Памяні, Госпадзі, у жыцці вечным. Майстар грэчаскай стараны”.
Праз вывучэнне графіці мы ведаем імя яшчэ аднаго чалавека, майстра і святара Аўдакіма, які жыў у часы прападобнай Еўфрасінні Полацкай, і якога можна паставіць у адзін шэраг з вядомымі імёнамі дойліда Іаана і майстара Лазара Богшы.