«І калі якому чалавеку Бог дае багацце і маёмасць, і дае сілу карыстацца гэтым і мець частку сваю, і…

«І калі якому чалавеку Бог дае багацце і маёмасць, і дае сілу карыстацца гэтым і мець частку сваю, і цешыцца з працы сваёй, то гэта дар Божы. Бо ён нядоўга будзе памятаць пра дні жыцця свайго, бо Бог адорвае яго радасцю сэрца» (Экл 5, 18-19). Эклезіяст кажа, што ў параўнанні з чалавекам, які сярод цярпення карыстаецца сваім багаццем і з вялікім намаганнем збірае часовыя даброты, больш шчаслівы той, хто радуецца сённяшнім днём. Хоць у гэтым ён мае прынамсі дробную прыемнасць, а там перажываецца шмат цярпенняў. Ён тлумачыць, чаму карыстанне багаццем – гэта Божы дар: «Бо ён нядоўга будзе памятаць пра дні жыцця свайго».

Бог, калі дае чалавеку радасць, адрывае яго ад таго, што прыкрае. Такі чалавек не будзе сумаваць і непакоіцца, бо ахопіць яго радасць і прыемнасць ад дадзенай хвіліны. Аднак жа, паводле Апостала, найважнейшай рэччу з’яўляецца памяць пра духоўны спажытак і напой, якія ўдзяляе Бог, а таксама тое, каб бачыць карысць ва ўсёй сваёй працы, бо дзякуючы цяжкой працы і намаганням мы ўбачым сапраўднае дабро. Менавіта гэта наш лёс: цешыцца працай і цяжкасцямі. І хоць ужо гэта само ёсць дабром, але недасканалым, пакуль не з’явіцца Хрыстос, жыццё нашае (пар. Клс 3, 4).

Св. Геранім Стрыдонскі