Можа здарыцца, што хтосьці, як сам мяркуе, захоўвае абсалютны спакой і засяроджанасць, адчувае сябе …

Можа здарыцца, што хтосьці, як сам мяркуе, захоўвае абсалютны спакой і засяроджанасць, адчувае сябе пакрыўджаным словам брата і думае, што слушна гневаецца, кажучы: «Калі б ён не прыйшоў, не пакрыўдзіў бы і не раззлаваў, я б не здзейсніў граху».

Канешне, гэта падман і фальшывае разважанне. Ці ж той, хто сказаў некалькі словаў, сапраўды прынёс неспакой і абурэнне? Ён выявіў тое, што ўжо было ў чалавеку, каб калі захоча, мог чыніць пакуту. Такі чалавек падобны да прыгожага пшанічнага хлеба, які пасля таго, як яго разламаюць, аказваецца сапсаваным. Думае, што ён поўны спакою, але ўнутры была схаваная схільнасць, пра якую не ведаў. Як толькі прыйдзе брат і скажа слова, тут жа выяўляецца сапсаванасць і бруд, схаваны ў сэрцы. Таму, калі такі чалавек прагне атрымаць міласэрнасць, няхай шкадуе, няхай ачысціцца, няхай удасканаліцца, а нават убачыць, што трэба больш дзякаваць брату, які стаў прычынай такой вялікай карысці.

Адгэтуль не будуць мучыць яго ніякія выпрабаванні, а ён, чым больш будзе дасканалым, тым менш будзе іх адчуваць. Бо наколькі душа ўдасканальваецца, настолькі становіцца моцнай і здольнай зносіць усялякія сустрэчныя перашкоды.

Св. Абба Даратэй