Чаму ёсць толькі сем сакрамантаў?Хрыстос пры ўстанаўленні сакрамантаў, патрэбных душы, зыходзіў з ця…

Чаму ёсць толькі сем сакрамантаў?

Хрыстос пры ўстанаўленні сакрамантаў, патрэбных душы, зыходзіў з цялесных патрэбаў кожнага чалавека, якіх сем: нараджэнне, узрастанне, яда і піццё, прыманне лекаў у хваробах, абарона ад непрыяцеляў, атрыманне пэўнага ўраду і жаніцьба.

Так, як чалавек нараджаецца целам, расце, есць і п’е, прымае лекі ў хваробах, зброяй абараняецца ад непрыяцеляў, займае пэўныя значныя пасады, жэніцца; таксама і душою адраджаецца праз хрост, узрастае ў ласцы Божай праз мірапамазанне, есць і п’е Цела і Кроў Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Найсвяцейшай Эўхарыстыі, лекі ў хваробах духоўных, г.зн. грахах, прымае праз споведзь, бароніцца ад спакусаў д’ябальскіх падчас смерці праз алеепамазанне, урад, якога самі анёлы баяцца, прымае праз чын святарства, і ласку Божую ў сакраманце шлюбу, жэнячыся, дзейсна атрымлівае.

Мітрапаліт Лявон Кішка