Ён паставіў жытло сонцу, і яно выходзіць, як малады са шлюбных харомаў сваіх, радуецца, быццам волат…

Ён паставіў жытло сонцу, і яно выходзіць, як малады са шлюбных харомаў сваіх, радуецца, быццам волат, прабегчы дарогу-прагон: ад краю нябёсаў зыход ягоны, і шэсьце ягонае да краю іхняга, і нічога не схавана ад ягонае цяплыні. (Пс.19:5-7)

У Табе, о Дзева, як у найчысцейшым і бліску­чым небе, Бог «паставіў свой шацёр» і з Цябе «выходзіць як малады са шлюбнага пакоя» (пар. Пс 19, 6). Як асілак, Ён прабягае свой шлях, які прынясе ўсім жывым збаўленне, і распасціраецца ад краю да краю нябёсаў, Ён напаўняе ўсё Божым жарам і ў той жа час жыватворным бляскам. (св. Сафрон)