Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

«Якія мілыя Твае шатры, Госпад Сілаў! Знемагае і імкнецца душа мая ў двары Госпада» (Пс 84, 2), гэта…

*

«Якія мілыя Твае шатры, Госпад Сілаў! Знемагае і імкнецца душа мая ў двары Госпада» (Пс 84, 2), гэта значыць да велічы нябеснага Ерусаліма, які з’яўляецца жыллём Бога.

Псальміст тлумачыць, чаму ён імкнецца ў шатры Госпада. Вось жа таму, Госпадзе, Божа нябесных Сілаў, Валадар мой і Божа, што «шчаслівыя, хто жыве ў доме Тваім» (Пс 84, 5), у нябесным Ерусаліме. Ён нібы кажа: «Хто не хацеў бы ўвайсці ў Твае двары, бо Ты – Бог, гэта значыць Стварыцель, Госпад Сілаў, Кароль, і паколькі ўсе, хто жыве ў Тваім доме, – шчаслівыя». Двор і дом тут азначаюць тое самае. Калі псальміст кажа «шчаслівыя», паказвае, што шчасце, якім яны ганарацца, настолькі вялікае, наколькі можна сабе ўявіць. Яны напэўна шчаслівыя, таму што «вечна спяваюць Табе» (Пс 84, 5) з гарачай любоўю. Вечна – гэта значыць праз усю вечнасць. Не спявалі б вечна, калі б не былі шчаслівымі.

Дасягнуць такога шчасця ніхто не можа дзякуючы ўласным сілам, нават калі мае надзею, веру і любоў. А шчаслівым з’яўляецца той, толькі той, хто дасягае шчасця, «сіла якога ў Табе» (Пс 84, 6). Гэтая сіла вядзе да чаканага шчасця ў глыбіні яго сэрца. Інакш кажучы: толькі той дойдзе да шчасця, хто пастанавіў у сваім сэрцы ісці да яго не праз розныя ступені цнотаў і добрых учынкаў, а таму атрымлівае дапамогу Тваёй ласкі. Уласнымі сіламі ніхто не можа дасягнуць гэтага, як кажа сам Госпад: «Ніхто не ўзышоў на неба (гэта значыць уласнымі сіламі), акрамя таго, хто з неба сышоў, – Сына Чалавечага» (Ян 3, 13).

Таму кажу: «Пастанавіў ісці па лесвіцы», бо чалавек гэты – «у даліне плачу» (Пс 84, 6. 7), гэта значыць, у гэтым жыцці, якое, у праўнанні з другім жыццём, мізэрнае і поўнае цярпенняў; тое жыццё ў параўнанні з гэтым апошнім можна назваць гарой, поўнай радасці.

Паколькі псальміст сказаў: «Шчаслівы чалавек, сіла якога ў Табе», то хтосьці можа спытацца: ці Бог дае такую сілу? Таму ён адказвае: Бог сапраўды дае сілу блаславёным. Бо заканадаўца, Хрыстос, Які даў нам запаведзі, дае і будзе даваць няспынна шматлікія ласкі, праз якія бласлаўляе сваіх слугаў, а значыць – вядзе да блаславёнага шчасця. Яны, дзякуючы гэтым блаславенням, узыходзяць штораз вышэй (пар. Пс 84, 8). У будучыні, на нябесным Сіёне яны ўбачаць Хрыста, Бога па-над багамі, Які, паколькі з’яўляецца Богам, будзе абагаўляць тых, хто Яму служыць. Можна таксама сказаць, што ў тых, хто ўтварае Сіён, духоўна аб’явіцца Бог па-над багамі, Бог у Адзінай Тройцы. Інакш кажучы, яны розумам убачаць у сабе Бога, якога нельга ўбачыць на зямлі, таму што Бог будзе «ўсё ва ўсім» (1 Кар 15, 28).

Св. Брунон