Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Шчасце сузіраць Бога было справядліва абяцана людзям чыстага сэрца. Бо вочы, прызвычаеныя да цемры, …

*

Шчасце сузіраць Бога было справядліва абяцана людзям чыстага сэрца. Бо вочы, прызвычаеныя да цемры, не могуць глядзець на бляск праўдзівага святла. Тое, што будзе для светлых душ шчасцем, для забруджаных будзе карай. Таму нам трэба адвярнуць вочы ад змроку зямных марнасцяў, ачысціць іх ад усялякага граху, каб асветлены зрок мог радавацца непараўнальным выглядам Бога.

Зразумела, што наступная шчаснасць вучыць, якім чынам можна гэта заслужыць: «Шчасныя міратворцы, бо яны будуць названыя сынамі Божымі» (Мц 5, 9). Наймілейшыя, гэтая шчаснасць не датычыць якога-небудзь паразумення ці дамовы, але кажа пра той мір, пра які кажа Апостал: «Майце мір з Богам» (пар. Рым 5, 1). Пра такі мір кажа таксама прарок: «Вялікі мір у тых, хто любіць Твой закон, яны ніколі не спатыкнуцца» (Пс 119, 165).

Такога міру не змогуць даць нават самае цеснае сяброўства і найбольшае падабенства характараў, калі яны не згодныя з Божай воляй. Нягодныя гэтага міру супольнасці нікчэмных жаданняў, злачынныя саюзы і змовы зла. Любоў свету не згаджаецца з любоўю Бога. Хто не можа адарвацца ад свайго зямнога паходжання, не можа ўвайсці ў супольнасць Божых дзяцей. Тыя, чый розум заўсёды скіраваны да Бога, стараюцца «захаваць еднасць духа ў саюзе спакою» (Эф 4, 3), ніколі не адступаюць ад вечнага закону, з верай вымаўляючы на малітве: «Будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі» (Мц 6, 10).

Гэта міратворцы, яны сапраўды аднамысныя і свята згодныя, яны заслугоўваюць таго, каб называцца «дзецьмі Бога і спадкаемцамі Хрыста» (пар. Рым 8, 17). Любоў да Бога і любоў да бліжняга ўчыніць, што яны не будуць баяцца ніякіх выпрабаванняў і ніякіх перашкодаў, але пасля заканчэння ўсялякіх іспытаў адпачнуць у невыказным спакоі Бога, праз нашага Госпада, Які з Айцом і Духам Святым жыве і валадарыць на вякі вякоў. Амін.

Св. Лявон Вялікі