Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

31.08 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа “ЦІКАВОСТКІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ”! Маршрут: Зэмбін …

*

31.08 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа “ЦІКАВОСТКІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ”!

Маршрут: Зэмбін – Крупкі – Белая Царква – Старая Беліца – Вароніна – Смаляны (≈500 км)

Мы пачнем наша падарожжа зь мястэчка ЗЭМБІН, што зьдзівіць велічным касьцёлам Панны Марыі (1810) і чароўнымі мазаікамі Надзеі Хадасевіч-Лежэ. Пасьля наведаем КРУПКІ, дзе агледзім сядзібу Сьвяцкіх у стылі мадэрн, а таксама старажытны маляўнічы парк і раку Бобр. У вёсцы БЕЛАЯ ЦАРКВА пабачым белую Траецкую царкву:) Вуніяцкая сьвятыня XVII ст. эпохі барока вельмі маляўніча глядзіцца сярод вакольных пейзажаў! У СТАРОЙ БЕЛІЦЫ нас чакае маёнтак Сьвяцкіх у стылі позьняга класіцызму, а вёска ВАРОНІНА ўразіць знакамітым Чортавым камянём, другім па велічыні валуном Беларусі, які важыць 340 тон! А на заканчэньне – неверагодныя СМАЛЯНЫ, дзе мы наведаем царкву Сьв. Аляксея (1864), касьцёл Панны Марыі і кляштар дамініканаў XVII ст., драўляную царкву Сьв. Спаса XVIII ст., замак Белы Ковель XVII ст., а таксама магілу Тамаша Зана.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія па зэмбінскім музеі. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: “Вандроўка 31.08! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя”

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).

У Мінск вяртаемся пасьля 22.00