Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

Слухай, сыне, Мае словы, словы найсаладзейшыя, большыя за ўсю ўмеласць філосафаў і мудрацоў гэтага с…

*

Слухай, сыне, Мае словы, словы найсаладзейшыя, большыя за ўсю ўмеласць філосафаў і мудрацоў гэтага свету. «Словы Мае – гэта дух і жыццё» (пар. Ян 6, 63), і не можа іх мерыць розум чалавека.

Не трэба імі карыстацца дзеля марнага ўпадабання, але ў цішы ўслухоўвацца і прымаць іх з вялікай пакораю ды любоўю.

Таму сказаў я: «Шчаслівы чалавек, якога Ты, Госпадзе, настаўляеш і навучаеш Тваім законам, каб даць яму палёгку ў дні ліхія» (Пс 94, 12–13). Не застанецца ён без суцяшэння на зямлі.

«Я, – кажа Госпад, – вучыў прарокаў ад пачатку і аж дагэтуль не перастаю гаварыць да ўсіх, але многа ёсць глухіх і нячулых да Майго голасу.

Многа ёсць такіх, якія ахвотней слухаюць свет, а не Бога, і лягчэй ідуць за пажадлівасцю свайго цела, чым за Божай воляй.

Свет абяцае рэчы дробныя і мінаючыя, а служаць яму з вялікай ахвотай. Я абяцаю рэчы бязмерныя і вечныя, а сэрцы смяротных застаюцца абыякавымі.

Хто ж служыць Мне гэтак жа ахвотна ва ўсім і гэтак жа паслухмяна, як служыць свету ды яго валадарам?

Дык чырваней, лянівы і бурклівы, што іншыя больш ахвотна працуюць на сваю загубу, чым ты працуеш для вечнага жыцця; што іншыя больш радуюцца марнасці, чым ты праўдзе.

Аднак так часта яны ашукваюцца ў сваіх надзеях. Маё ж абяцанне нікога не ашуквае, і не адойдзе з пустымі рукамі той, хто паверыць Мне.

Што абяцаў – тое дам; што сказаў – тое споўню, калі толькі да канца вытрываеш верна ў Маёй любові.

Я шчодра ўнагароджваю добрых і выпрабоўваю пабожных.

Запішы Мае словы ў сваім сэрцы і добра паразважай над імі, бо яны вельмі спатрэбяцца табе ў хвіліну спакусы.

Чаго не разумееш чытаючы, зразумееш тады, калі цябе наведаю.

Тамаш Кемпійскі. Пра наследаванне Хрыста