З’явілася праўдзівае Святло, што прасвятляе ўсіх. Хрыстос, вышэйшы за ўсякую чысціню, хрысціцца разам з намі і асвячае ваду для ачышчэння душаў. На выгляд зямное дзеянне ў сапраўднасці вышэйшае за неба: праз абмыццё – збаўленне, а праз ваду – Дух. У пагружэнні здзяйсняецца наш узыход на неба. Цудоўныя ўчынкі Твае, Госпадзе. Слава Табе!