Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…

11 траўня адзначаецца памяць блаславёнага святамучаніка Васыля Гопкі (1904-1976), біскупа Славацкай …

*

11 траўня адзначаецца памяць блаславёнага святамучаніка Васыля Гопкі (1904-1976), біскупа Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Нарадзіўся ў русінскай вёсцы Грабскае ў камітаце Шарош Венгерскага каралеўства (сучасны Прэшаўскі край). Яго бацькі Васыль і Ганна Пятрэнка былі беззямельнымі сялянамі. Яшчэ будучы дзіцём, страціў бацьку, які загінуў ад удару маланкі. Маці пакінула яго на выхаванне свайму бацьку, а сама ў пошуках працы імігравала ў ЗША. Ва ўзросце 7 гадоў Васыля адправілі да яго дзядзькі – грэка-каталіцкага святара Дзмітрыя Пятрэнкі.

Навучаўся ў пратэстанцкай гімназіі ў Прэшаве, якую скончыў з адзнакай у 1923 годзе. Вучыўся ў епархіяльнай семінарыі Прэшава, пасля рукапалажэння планаваў з’ехаць у ЗША да сваёй маці, аднак, з-за праблем са здароўем адмовіўся ад гэтай ідэі. Пазней ён пісаў, што калі прыняў канчатковае рашэнне застацца і служыць на радзіме, нечакана выздаравеў, палічыўшы гэта знакам свайго паклікання. 3 лютага 1929 года быў высвечаны ў грэка-каталіцкага святара.

Да 1936 года служыў у грэка-каталіцкай парафіі ў Празе, дзе стаў вядомы дзякуючы сваёй дапамозе бяздомным, беднякам і студэнтам. Яго маці вярнулася пасля 22-гадовай адсутнасці і далучылася да сына ў Празе. Знаходзячыся ў Празе, скончыў Карлаў універсітэт. У 1936 годзе ён вярнуўся ў Прэшаў, дзе стаў выкладчыкам у епархіяльнай семінарыі. У 1940 годзе атрымаў ступень доктара багаслоўя ва ўніверсітэце Каменскага ў Браціславе. У Прэшаве ўзначаліў епархіяльнае выдавецтва і займаўся выданнем штомесячнага часопіса.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў Чэхаславакіі ўзмацніўся савецкі ўплыў. У 1946 годзе ў суседняй Украіне камуністы гвалтоўна ліквідавалі Грэка-Каталіцкую Царкву, у сувязі з гэтым Прэшаўскі біскуп Павел Гойдыч прасіў Ватыкан прызначыць Васыля Гопка сваім суффраганным біскупам, каб Гопка мог ўзначаліць грэка-каталікоў Чэхаславакіі ў выпадку, калі сам Гойдыч падвергнецца рэпрэсіям. Атрымаў прызначэнне 9 лістапада 1946 года, хіратонія адбылася 11 траўня 1947 года.

У 1950 годзе камуністычныя ўлады афіцыйна забаранілі Грэка-Каталіцкую Царкву ў Чэхаславакіі, а ўсю маёмасць перадалі Рускай Праваслаўнай Царкве. Біскуп Гойдыч быў арыштаваны і асуджаны да пажыццёвага зняволення (памёр у турме ў 1960 годзе). 28 красавіка 1950 года Гопка быў таксама арыштаваны, у абмен на вызваленне ад яго патрабавалі далучыцца да Рускай Праваслаўнай Царквы. На працягу некалькіх тыдняў яго марылі голадам і катавалі, аднак не дамагліся адрачэння ад Каталіцкай Царквы. Ён быў асуджаны на 15 гадоў зняволення. У 1964 годзе быў вызвалены з турмы і змешчаны ў дом для састарэлых.

Пасля Пражскай вясны 13 чэрвеня 1968 года Грэка-Каталіцкая Царква была адноўленая, а біскуп Гопка рэабілітаваны, аднак так і не вярнуўся да служэння. Прэшаўскую епархію ўзначаліў славак Ян Гірка.

Памёр 23 ліпеня 1976 г. у Прэшаве. 14 верасня 2003 года Папа Ян Павел II беатыфікаваў яго падчас цырымоніі, праведзенай у Браціславе.