Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…

14 мая 2020 г. – Дзень супольнай малітвы, посту і ўчынкаў міласэрнасці!Заклік Пастаяннай рады Канфер…

*

14 мая 2020 г. – Дзень супольнай малітвы, посту і ўчынкаў міласэрнасці!
Заклік Пастаяннай рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: Высокі камітэт па чалавечым братэрстве 2 мая гэтага года заклікаў вернікаў усіх рэлігій да супольнай малітвы, посту і ўчынкаў міласэрнасці – 4 мая 2020 г. – у інтэнцыі выбаўлення ад пандэміі каранавірусу і пераадолення яго наступстваў.
Святы Айцец Францішак, кажучы, што малітва мае ўніверсальную каштоўнасць, падтрымаў гэтую ініцыятыву, каб прасіць Бога дапамагчы чалавецтву перамагчы гэтую небяспечную эпідэмію.
Паўтара месяцы таму, 21 сакавіка 2020 г., у касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску ўжо адбылася падобная міжрэлігійная малітва ў інтэнцыі прадухілення пандэміі каранавірусу, у якой узялі ўдзел католікі, грэка-католікі, праваслаўныя, лютэране, баптысты, юдэі і мусульмане.
Гэтая малітва стала знакам супольнага клопату розных веравызнанняў Беларусі аб прадухіленні эпідэміі, якая толькі пачынала распаўсюджвацца ў нашай краіне.
Малітва таксама стала рэальным выразам салідарнасці розных веравызнанняў і развіцця адносін паміж імі.

Пастаянная рада Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі далучаецца да падтрыманай Папам Францішкам ініцыятывы Высокага камітэту па чалавечым братэрстве і заклікае 14 мая ва ўсіх парафіях правесці адмысловае малітвы, а таксама заахвочвае вернікаў да посту і ўчынкаў міласэрнасці […].
Такім чынам у гэты дзень беларускія католікі з’яднаюцца са сваімі адзінаверцамі і прадстаўнікамі іншых веравызнанняў ва ўсім свеце.
На супольную малітву, пост і ўчынкі міласэрнасці ў інтэнцыі выбаўлення ад пандэміі каранавірусу і пераадолення яго наступстваў усіх вернікаў ад усяго сэрца благаслаўляем: у імя Айца, + і Сына, + і Духа Святога.
Пастаянная рада Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Мінск, 7 мая 2020 г.
***
Святы Божа, Святы моцны, Святы Несмяротны, зжалься над намі (3 разы).
Ад пажару, голаду, вайны і заразы — барані нас, Божа.
Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці — сцеражы нас, Божа.
Мы, грэшныя, Цябе, Бога, просім, — выслухай нас, Божа!