Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей (Гаек) накіраваў Дастойнаму Ю…

*

Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей (Гаек)
накіраваў Дастойнаму Юбіляру віншавальны ліст.

Мінск, 5 траўня 2020 году Божага – № 20.051/Е

Яго Блаславенства Найдастойны Патрыярх СВЯТАСЛАЎ
Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Кіеў, Украіна

Ваша Блаславенства, Найдастойны Патрыярх Святаслаў!
Ад імя духавенства і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы вельмі шчыра віншуем Вас – Першаіерарха Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы – з Юбілеем 50-годдзя.

У шчырай малітве дзякуем Уваскросламу Хрысту Чалавекалюбцу за Вашае жыццё
і за Вашае Архіпастырскае Служэнне, з блаславёных пладоў якога карыстаецца і нашая Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква.
Ужо 30 год маем магчымасць адкрыта прапаведваць Евангелле на нашай роднай зямлі,
а ў гэтым служэнні мы стала атрымліваем Вашую шчодрую, духоўную падтрымку.
Вялікі Вам дзякуй!
Жадаем Вам багатых дароў міру, радасці, веры, надзеі ды любові ад Уваскрослага Хрыста
і вітаем пасхальным вітаннем: Хрыстос уваскрос – Сапраўды ўваскрос!

+Архімандрыт СЯРГЕЙ (Гаек)
Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.