Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…

Дух Святы разам з Айцом і Сынам адзіны Бог, адраджае нас у хросце і вяртае нам першасную красу, што …

*

Дух Святы разам з Айцом і Сынам адзіны Бог, адраджае нас у хросце і вяртае нам першасную красу, што была сапсаваная грахом. Ён напаўняе нас сваёй ласкай настолькі, што мы ўжо не можам змясціць нічога, чаго не павінны жадаць. Ён вызваляе нас ад граху і смерці і адухаўляе тых, хто паўстаў з зямлі і попелу. Ён робіць іх удзельнікамі славы Божай, дзецьмі і спадкаемцамі Бога і Айца, прыпадабняе іх да вобразу Сына, робіць іх сунаследнікамі і братамі Хрыста, якія павінны праславіцца і валадарыць разам з Ім. Замест зямлі Ён зноў дае ім неба і велікадушна адчыняе рай, надзяляе іх большай годнасцю за анёлаў, а патокамі Божай вады гасіць непагаснае полымя пекла.

Паходжанне чалавека дваістае: адно – з нашых целаў, другое – ад Божага Духа. Пра абодва правільна пісалі тэолагі. Я ж спашлюся на іх імя і вучэнне.

Св. Ян кажа: «А тым, хто прыняў Слова, хто верыць у імя Ягонае, хто ні ад крыві, ні ад жадання цела, ні ад жадання мужа, але ад Бога нарадзіўся, Яно дало ўладу стаць Божымі дзецьмі» (пар. Ян 1, 13).

Св. Ян кажа, што тыя, хто паверыў у Хрыста, атрымалі моц стаць дзецьмі Бога, гэта значыць Духа Святога, і далучыцца да сутнасці Божай. Каб паказаць, што іх нараджае Святы Дух Божы, дадае словы Хрыста: «Сапраўды, сапраўды кажу табе, калі хто не народзіцца з вады і Духа, не можа ўвайсці ў Божае Валадарства» (Ян 3, 5).

Купель хросту бачным чынам нараджае нашае бачнае цела, калі святары здзяйсняюць абрад; аднак духоўна хрысціць у самім сабе і адраджае наша цела і душу з дапамогай анёлаў Дух Божы, якога ніхто не можа заўважыць.

Таксама Ян Хрысціцель у адпаведны момант гісторыі збаўлення, згодна са словамі «з вады і Духа», сказаў пра Хрыста: «Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём» (Мц 3, 11; Лк 3, 16). Паколькі чалавек – гэта гліняны посуд, яго трэба спачатку ачысціць вадой, а потым умацаваць і апрацаваць паглынаючым духоўным агнём Божым. Такім чынам, чалавеку патрэбны Дух Святы, з дапамогай якога ён зможа ўдасканаліцца і аднавіцца. Гэты духоўны агонь можа нават арасіць, а духоўная вада можа нават ператапіць.

Трактат «Пра Святую Тройцу» Дыдыма Александрыйскага