Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Царква нагадвае вялікі карабель, які плыве па моры гэтага свету. І калі гэты карабель кідаюць хвалі …

*

Царква нагадвае вялікі карабель, які плыве па моры гэтага свету. І калі гэты карабель кідаюць хвалі розных выпрабаванняў, яго трэба не пакідаць, але кіраваць ім.

Прыклады гэтага мы знаходзім у першых айцоў: Клімента, Карнэлія і многіх іншых у Рыме, Кіпрыяна ў Карфагене, Атаназія ў Александрыі, якія ў перыяд язычніцкіх імператараў кіравалі караблём Хрыста, Яго ўмілаванай абранніцай, г. зн. Царквой, навучаючы, абараняючы, працуючы і пакутуючы аж да праліцця сваёй крыві.

Калі я разважаў пра іх і падобных да іх, мной авалодалі страх і трымценне, мяне амаль ахапіў змрок маіх грахоў (пар. Пс 55 [54], 6). І я вельмі хацеў бы пакінуць аднойчы прынятае стырно Царквы і напэўна б вырашыў гэта зрабіць, калі б здолеў знайсці адпаведныя прыклады ў Айцоў ці ў Святым Пісанні.

Таму, паколькі так склаліся справы, і нават праўда можа стаміцца, аднак яе нельга перамагчы і падмануць, мой змучаны розум заяртаецца да таго, хто праз Саламона сказаў: «Май давер да Бога ад усяго сэрца і не абапірайся на сваю мудрасць. На ўсіх сваіх шляхах думай пра Яго, і Ён накіруе крокі Твае» (Прып 3, 5-6). І ў іншым месцы: «Імя Госпада – наймацнейшая вежа. У яе ўцякае справядлівы і там знаходзіць ратунак» (Прып 18, 10).

Таму будзем трываць у справядлівасці і падрыхтуем нашыя душы да выпрабавання, каб атрымаць ад Бога падтрымку і сказаць Яму: «Госпадзе, Ты наша прыстанішча з пакалення ў пакаленне» (Пс 90 [89], 1).

Ускладзем свой давер на таго, хто ўсклаў на нас цяжар. Тое, чаго не можам несці самі, панясем разам з тым, хто мае моц сказаць: «Ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі» (Мц 11, 30).

Станем на бітву ў дзень Гасподні, калі «дні нядолі і ўціску» напаткаюць нас. Калі спадабаецца Богу, «памрэм за святыя законы ацоў нашых», каб разам з імі заслужыць вечную спадыну.

Не будзем як нямыя сабакі, не будзем маўклівымі гледачамі, не будзем наймітамі, якія ўцякаюць ад ваўка, але будзем пастырамі, якія чуйна рупяцца аб Хрыстовым статку, абвяшчаючы, наколькі Бог дасць магчымасць, усю задуму Божую большым і меншым, багатым і бедным, людзям усякага стану і ўзросту, з нагоды і без нагоды – так, як святы Рыгор напісаў у кнізе «Пастырскіх правілаў».

св. Баніфацый