Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Тыя, хто моліцца, няхай робяць гэта адпаведна; у засяроджанасці і з пашанаю. Будзем памятаць, што мы…

*

Тыя, хто моліцца, няхай робяць гэта адпаведна; у засяроджанасці і з пашанаю. Будзем памятаць, што мы стаім перад абліччам Бога. Таму трэба спадабацца Богу як паставай цела, так і спосабам прамаўлення. Бо як нявыхаваныя людзі адзначаюцца гучным крыкам, так, наадварот, дастойным людзям належыць маліцца ў засяроджанасці і сціпласці. Ды і Хрыстос наказваў нам маліцца ва ўкрыцці, у месцах закрытых і адасобленых, нават у сваім пакоі. Гэта дасканала адпавядае нашай веры, бо мы памятаем, што Бог прысутнічае ўсюды, што бачыць і чуе ўсё, а паўнатой сваёй велічы пранікае ў самыя схаваныя і найглыбейшыя месцы. Напісана: «Я − Бог блізкі, а не далёкі. Ці ж можа схавацца чалавек, каб яго не ўбачыў? Ці ж гэта не Я напаўняю неба і зямлю?» (пар. Ер 23, 23-24). І зноў: «На кожным месцы вочы Госпада глядзяць на добрых і дрэнных» (пар. Прып 15, 3).

Калі ж мы збіраемся з братамі і разам са святаром Бога здзяйсняем святыя абрады, трэба памятаць пра сціпласць і парадак. Не будзем вымаўляць нашыя малітвы бяздумна і не будзем шматслоўнымі ў просьбе, якую трэба даручыць Богу з усёй сціпласцю і пашанаю. Таму што Бог слухае сэрца, а не язык. Той, хто пранікае ў думкі, не патрабуе спешкі. Сам Госпад кажа пра гэта ў словах: «Навошта задумваеце зло ў сэрцах вашых?» (Мц 9, 4). І ў іншым месцы: «І пазнаюць усе цэрквы, што Я той, хто даследуе нутро і сэрцы» (Ап 2, 23).

Ганна, якая з’яўляецца вобразам Царквы, прыслухоўвалася, як чытаем у Першай кнізе Валадарстваў, да гэтай парады. Малілася да Бога ў цішыні, у пакоры, у глыбіні свайго сэрца, а не гучным заклікам. Яе малітва была ўтоеная, але вера яўная. Малілася не вуснамі, але сэрцам, бо добра ведала, што Бог чуе такую малітву. Атрымала тое, аб чым з надзеяй прасіла. Пацвярджае гэта Святое Пісанне ў словах: «Ганна ж казала ў сэрцы сваім; хоць яе вусны варушыліся, голасу яе не было чуваць. І Госпад выслухаў яе» (пар. 1 Сам 1, 13). Тое ж чытаем у псальме: «Прамаўляйце ў сэрцах вашых і пакутуйце ў дамах сваіх» (пар. Пс 4, 5). Тое ж самае раіць нам Дух Святы праз прарока Ерамію і кажа: «Цябе, о Госпадзе, належыць праслаўляць у духу» (пар. Вар 6, 5).

Браты ўмілаваныя! Той, хто моліцца, павінен памятаць, як маліўся ў святыні мытнік побач з фарысеем. Не ўздымаў ганарліва вочы і не раскладаў узнёсла рукі, але біў сябе ў грудзі і, вызнаючы свае ўкрытыя грахі, клікаў на дапамогу Божую міласэрнасць. І хоць фарысей быў цалкам задаволены сабою, але больш на апраўданне заслужыў мытнік, які маліўся без спадзявання на сваю бязвіннасць, бо няма нікога без віны. Маліўся з пакораю, вызнаючы грахі, і выслухаў яго той, хто пакорным удзяляе міласэрнасць.

св. Кіпрыян