Навіны
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…

Абяцанне «шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» настолькі вялікае, што змяшчае ў сабе паўнат…

*

Абяцанне «шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» настолькі вялікае, што змяшчае ў сабе паўнату ўсялякага шчасця. Чаго ж яшчэ можна прагнуць пасля атрымання такога вялікага дабра, паколькі ў тым, каго сузіраем, мы маем усё? Бо на мове Святога Пісання «бачыць» значыць тое ж, што «мець». Напрыклад, выказванне: «Ты ўбачыш дабрабыт Ерусаліма» (Пс 128, 5) азначае «будзеш мець». Калі прарок кажа: «Няхай згіне бязбожны, каб не ўбачыў ён славы Госпада» (пар. Іс 26, 10), то пад словам «не ўбачыў» разумее «не меў удзелу».

Таму той, хто бачыць Бога, мае праз гэта ўсялякія даброты: бясконцае жыццё, вечную незнішчальнасць, несмяротнае шчасце, трывалае валадарства, няспынную радасць, сапраўднае святло, салодкі заклік Духа, недаступную славу, няспыннае вяселле і наогул усялякае дабро.

Такім чынам, шчасце, заключанае ў абяцанні і атрыманае намі праз надзею, наогул не мае межаў. Аднак паколькі ўмоваю бачання Бога з’яўляецца чысціня сэрца, то мой розум зноў у замяшанні. Таму задумваюся, ці гэтая чысціня сэрца не належыць часам да тых рэчаў, якіх увогуле немагчыма дасягнуць, якія перавышаюць і пераўзыходзяць магчымасці нашай прыроды. Бо калі Бога можна бачыць праз чысціню сэрца, то Майсей і Павел не бачылі, бо самі кажуць, што ні яны не маглі бачыць Бога, ні хтосьці іншы. З гэтага вынікае, што тое, што прадказваў Збаўца як шчасце, не можа быць дасягнута і з’яўляецца недасягальным.

То якая ж нам карысць з таго, што мы ведаем, якім чынам можна ўбачыць Бога, калі мы не можам рэалізаваць тое, што ведаем? Гэта так, як бы хтосьці казаў, што добра быць у небе, бо там можна ўбачыць рэчы, якіх нельга ўбачыць у гэтым свеце. Калі б можна было паказаць, як трапіць у неба, зразумела, было б добра расказаць слухачам пра шчасце прабывання ў небе. Аднак, як доўга не можам туды патрапіць, то настаўленне пра шчасце прабывання ў небе не мае ніякай карысці. Наадварот, можа нас толькі засмуціць, бо мы даведваемся, якіх вялікіх дабротаў мы пазбаўлены, што многага нам не хапае з прычыны закрытага для нас туды ўваходу. Ці ж Госпад такім вялікім абяцаннем заклікаў нас да таго, што выходзіць па-за нашую прыроду і пераўзыходзіць магчымасці чалавека?

Гэта не так. Бог не загадвае лятаць стварэнням, якім не даў крылаў, ні прабываць пад вадой тым, каму вызначыў жыць на зямлі. Таму, калі парадак свету дастасаваны да магчымасцяў стварэнняў і ніколі не патрабуе таго, што выходзіць па-за іх сілы, то справядліва можам меркаваць, што не трэба прынамсі сумнявацца, бо мы атрымаем тое, што прадказваюць словы блаславенства. Канешне, трэба думаць, што ні Ян, ні Павел, ні Майсей, ці таксама хтосьці падобны ім не быў пазбаўлены таго шчасця, якое вынікае з бачання Бога; ні Павел, які казаў: «Рыхтуецца мне вянок справядлівасці» (2 Цім 4, 8); ні Ян, які спачываў на грудзях Ісуса; ні Майсей, якому Бог сказаў: «Цябе выбраў сярод усіх» (Вых 33, 17). Калі ж тыя, хто казаў, што бачанне Бога пераўзыходзіць нашыя магчымасці, з усёй упэўненасцю шчаслівыя, а шчасце заключаецца ў сузіранні Бога, якое паходзіць з чыстага сэрца, то несумненна чысціня сэрца, дзякуючы якой дасягаецца шчасце, не належыць да недасягальных рэчаў.

св. Рыгор Ніскі