Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Тры рэчы акрэсліваюць і вызначаюць жыццё хрысціяніна: дзеянне, слова, мысленне. Сярод іх першае месц…

*

Тры рэчы акрэсліваюць і вызначаюць жыццё хрысціяніна: дзеянне, слова, мысленне. Сярод іх першае месца займае мысленне. На другім месцы знаходзіцца слова, якое адкрывае і выяўляе думку, што з’явілася і сфармавалася ў душы. Пасля мыслення і маўлення ідзе дзеянне, якое рэалізуе намер, што нарадзіўся ў розуме. Калі пад уплывам розных абставінаў мы дзейнічаем, мыслім ці гаворым, трэба, каб кожнае нашае слова, чын і думка былі згодныя з усім тым, што азначае імя Хрыста, каб мы нічога такога не думалі, не казалі і не чынілі, што магло б нас аддаліць ад гэтага настолькі вялікага ўзору.

Хто ж атрымаў ганаровае імя Хрыста, павінен старанна даследаваць усе свае думкі, словы, учынкі і правяраць, ці вядуць яны да Хрыста, ці наадварот аддаляюць ад Яго. Па-рознаму можна рабіць такую высокую ацэнку. Што б ні выконвалася, ні прамаўлялася ці задумвалася пад уплывам страсцей, дакладна не адпавядае Хрысту. Хутчэй мае адбітак і рысы праціўніка, які топіць пярліны духа ў багне страсцей, каб зацьміць і знішчыць бляск каштоўнага каменя.

Усё, што чыстае і вольнае ад якога-небудзь неадпаведнага жадання, звяртаецца да Тройцы і духоўнага пачатку спакою, якім ёсць Хрыстос. Хто чэрпае з Яго, як з чыстай і незабруджанай крыніцы, думкі і пачуцці сэрца, дасягае такога прыпадабнення да свайго ўзору і пачатку, якое існуе паміж вадою з крыніцы і той, якая цячэ ў патоку ці пераліваецца ў амфары.

Таму беззаганнасць, якая ёсць у Хрысце і ў нашых сэрцах, тая самая. Аднак тая, гэта значыць Хрыстова, знаходзіцца ў сваёй крыніцы, а наша паходзіць адтуль і цячэ да нас, несучы з сабою адпаведныя жыццёвыя ўказанні. Калі гэтыя ўказанні паходзяць ад Хрыста, то яны кіруюць жыццём і вядуць яго ў праведнасці і ладзе, і тады наступае згода і суладдзе паміж знешнім і ўнутраным чалавекам. Таму, на маю думку, хрысціянская дасканаласць заключаецца ў тым, каб мы, носячы імя Хрыста, выявілі ў нашых думках, словах і чынах усё, што азначае гэтае імя.

св. Рыгор Ніскі