Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

Евангелле дняУ той час, калі Ісус наблізіўся да Віфагіі і Віфаніі, да гары, што завецца Елеонскай, …

*

Евангелле дня

У той час, калі Ісус наблізіўся да Віфагіі і Віфаніі, да гары, што завецца Елеонскай, паслаў двух вучняў Сваіх, сказаўшы: “Ідзіце ў селішча, што насупраць; увайшоўшы ў яго, знойдзеце прывязанае асляня, на якое ніколі ніхто з людзей не сядаў; адвяжыце яго і прывядзіце; і калі хто спытае ў вас: “Навошта адвязваеце?”, – скажыце яму так: “Яно патрэбна Госпаду”.

Пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім. Калі ж яны адвязвалі асляня, гаспадары яго сказалі ім: “Нашто вы адвязваеце асляня?” Яны сказалі: “Яно патрэбна Госпаду”. І прывялі яго да Ісуса, і, накінуўшы вопратку сваю на асляня, пасадзілі на яго Ісуса.

І калі Ён ехаў, людзі пасцілалі вопратку сваю на дарогу. А калі Ён набліжаўся ўжо да спуску з гары Елеонскай, усё мноства вучняў, радуючыся, пачало моцным голасам хваліць Бога за ўсе цуды, якія бачылі яны, кажучы: “Благаславёны Цар, Які прыходзіць у імя Гасподняе! Мір на нябёсах і слава ў вышніх!”

І некаторыя фарысеі з натоўпу сказалі Яму: “Настаўнік! Забарані вучням Сваім”. А Ён прамовіў ім у адказ: “Кажу вам, што калі яны змоўкнуць, то камяні закрычаць”. (Лк.19:29-40)

Надышоў жа дзень праснакоў, у які належала прыносіць пасхальную ахвяру; і паслаў Ён Пятра і Яна, сказаўшы: “Пайдзіце, прыгатуйце нам есці пасху”. Яны ж сказалі Яму: “Дзе хочаш, каб мы прыгатавалі?” Ён сказаў ім: “Вось, калі вы будзеце ўваходзіць у горад, то сустрэнецца вам чалавек, які будзе несці збан вады; ідзіце ўcлед за ім у дом, у які ён увойдзе, і скажыце гаспадару дома: “Настаўнік кажа табе: дзе пакой, у якім Мне есці пасху з вучнямі Маімі?” І ён вам пакажа верхні пакой вялікі, усланы; там прыгатуйце”. Яны пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім; і прыгатавалі пасху.

І, калі надышоў час, Ён узлёг, і дванаццаць апосталаў з Ім, і сказаў ім: “Вельмі жадаў Я гэтую пасху есці з вамі, перш чым мукі прыму, бо кажу вам, што ўжо не буду есці яе, пакуль не здзейсніцца яна ў Вадажарстве Божым”. І, узяўшы чашу, узнёс падзяку і сказаў: “Прыміце яе і падзяліце між сабою, бо кажу вам, што не буду піць ад плоду вінаграднага, пакуль не прыйдзе Валадарства Божае”. І, узяўшы хлеб, узнёс падзяку, пераламіў і даў ім, кажучы: “Гэта Цела Маё, якое за вас аддаецца; рабіце гэта на ўспамін пра Мяне”. Таксама і чашу пасля вячэры, кажучы: “Гэтая чаша – Новы Запавет у Маёй Крыві, якая за вас праліваецца. Але вось рука таго, хто выдае Мяне, са Мною за сталом; і ўсё ж Сын Чалавечы ідзе, як вызначана, але гора таму чалавеку, які Яго выдае”.

І яны пачалі пытацца адзін у аднаго, хто б гэта з іх быў, што зробіць такое? Была ж і спрэчка паміж імі, хто з іх павінен лічыцца большым. А Ён сказаў ім: “Цары народаў пануюць над імі, і ўладары іх дабрадзеямі называюцца; вы ж не так: але большы сярод вас, няхай будзе як меншы, а начальнік – як слуга. Бо хто большы: той, хто ўзляжыць, ці той, хто прыслужвае? Хіба не той, хто ўзляжыць? А Я пасярод вас як той, хто прыслужвае. Вы ж ператрывалі са Мною ў выпрабаваннях Маіх, і Я завяшчаю вам, як завяшчаў Мне Айцец Мой, Валадарства, каб вы елі і