Яшчэ адзін выбітны сын Беларусі нарадзіўся ў гэты дзень, але ўжо 135 гадоў таму — прадстаўнік еўрапейскага авангарднага мастацтва XX ст. Марк Шагал
Гатовыя даведацца трошкі больш пра жыццё юбіляра? Паехалі
Шагал — адзіны ў свеце мастак, чыймі вітражамі ўпрыгожаныя культавыя будынкі адразу некалькіх канфесій: сінагогі, лютэранскія бажніцы, касцёлы — усяго 15 будынкаў у ЗША, Еўропе ды Ізраілі.
Марк Шагал спадзяваўся, што савецкія ўлады дадуць яму творчую свабоду. Але яго мала цікавілі ідэі рэвалюцыі. Тым не менш, калі мастак з’язджаў за мяжу ў 1920-я гады, ён не выключаў магчымасці вярнуцца. Французскае грамадзянства ён пагадзіўся атрымаць толькі ў 1937 годзе.
Існуе легенда, што некалі цыганка наваражыла Шагалу, што ён пражыве доўгае і неёмаверна насычанае жыццё, будзе любіць адну незвычайную жанчыну і дзвюх звычайных і памрэ ў палёце. 28 сакавіка 1985 года 98-гадовы Шагал сеў у ліфт, каб падняцца на другі паверх у сваім доме, падчас пад’ёму яго сэрца спынілася…
“Война уничтожила не только культурные и материальные ценности, но и присущий нам гуманизм”.