— Жыве? — Быць можа, і жыве… — А дзе жыве? Адкажаш мне? У крамах, дзе расце цана? У школах, можа быць, яна? У шыльдах мо якіх рэклам? Чаму яе не бачна нам? Сумненне ёсць усё адно… Яе зусім мо не было? Што кажаш, тат? Яна жыве? А дзе жыве? Адкажаш мне?
— Яна жыве, як зорка там. Яе амаль не бачна нам, Калі не сочым мы за ёй. Калі чакаем, што герой Яе здабудзе. І хутчэй, Як быццам новы Праметэй Людзям даверыць той агонь… Таму жа погляд сумны мой, Што полымь зор нясе і боль: Які бы вытрымаў герой, Калі не бог — а чалавек? Смяротны зор не спыніць бег…
— А што тады рабіць яму? — Не быць героем аднаму. Калі паўстане цэлы свет, То кожных ён даб’ецца мэт!
— Складана, тата! — Выбачай. Мяне нанова папытай. — Жыве? — Быць можа, і жыве… — А дзе жыве? — Паўсюль, нідзе… — А як знайсці? — Людзей сабраць, І разам мару здабываць!