Штосьці не добрае адбываецца ў нашым дэмакратычным асяроддзі.
Ўнутрыпалітычная вайна за “уладу” ў КР разгарнулася па сапраўднаму.
Даходзіць да абвінавачваньняў у канстытуцыйным перавароце узурпацыі ўлады, дыктатуры большасьці.
Пры гэтым КР жа ніякага ўплыву на сітуацыю ў Беларусі не мае, ён нават на сітуацыю з беларусамі паза межамі краіны не мае, хаця б у пытаньні дыскрымінацыі.
Пра што ж там у вогуле вядзецца дыскусія? Выключна пра пэўны статус у вачах заходнікаў і доступ да грантавых пляцовак.
Ясна, што “сьпікер”, “пад-пад-спікер” удзельнічае ў сустрэчах, запрашаецца на канфэрэнцыі, сустракаецца з Палітыкамі (Брусэль, Вашынгтон, Берлін). Гэта так добра, асабліва калі ты ў эміграцыі і больш не можаш разлічваць на нейкую іншую дзейнасьць.
І тут зусім не важна, хто ў дадзеным выпадку будзе сьпікерам – сітуацыя агульна не зьменіцца. Бо трэба ўлічваць, што перспектыва “барацьбы” зацягваецца, а рэсурсаў утрыманьня няма.
КР – гэта проста тавар.
Пакуль сфарміравана большасьць за барацьбу супраць Ягорава, якога абвінавачваюць ва ўзурпацыі кантроля на КР, персанальнай дамінацыі, стварэньні супярэчлівага (на думку некаторых) рэгламенту, які чамусьці ў “блоку Ягорава” назвалі Канстытуцыяй.
Але як толькі поўны “кантроль” перойдзе ў рукі “партыі Латушкі, там пачнецца такая ж самая вайна. Думаю, праз нейкі час ад КР нічога не застанецца.
І зусім ня важна, ці будзе КР “кантраляваць” АПК, ці наадваррт. Па сутнасьці ні КР, ні АПК і ОСТ нічога не кантралююць. Зараз мы маем дачыненьне проста з барацьбой за выжываньне.
Канешне, згодна з логікай “дэмакратыі” большасьць можа мяняць, што заўгодна і як заўгодна, бо ніякіх законаў і ніякіх “канстытуцый” у апазіцыі няма і не будзе.
Спачатку правілы, а потым гульня.
Адзіны плюс змаганьняў у КР – дэманстрацыя таго, што агульна адбывалася і адбываецца ў апазіцыі.
1. Вялікі ўзровень узаемнага эмацыйнага ўспрыняцьця – які немагчыма пераадолець;
2. Апазіцыю немагчыма аб’яднаць і кансалідаваць (гэта галоўны козыр Лукашэнкі і інструмент дычтруктыўнага уздзеяньня на грамадства);
3. Самае галоўнае, праблема рэальнай улады і рэальнага кіраваньня”. Ясна, што расколы “палітычныя войны” есьць і будуць заўсёды і паўсюль, але ва ўмовах пераходнага перыяду такі хаос, які мы назіраем – будзе знішчальным для краіны.
4. Крызіс з КР па-сутнасьці змадэляваў сітуацыю якая можа ўзьнікнуць у беларускім парламэнце пасьля “першых” выбараў. Пыньне – як яго пазьбегнуць. Варта ўлічыць тое, што лукашэнкаўская наменклатура можа мець і будзе мець рэсурсную перавагу над апазіцыяй, нават калі выбары будуць па мажарытарнай сістэме. У сваю чаргу будуць розныя, супярэчліва-розныя апазіцыйныя палітычныя групы, нездольныя да аб’яднаньня і ўзаемадзеяньня;
5. Гэтыя змаганьні ніяк не фарміруюць палітычную культуру, наадварот узмацняе культуру недаверу і канфлікту” і не “вучыць” дэмакратыі. Вучыцца можна толькі на падставе добра функцыянуючых інстытутаў і механізмаў. Зараз можна вучыцца толькі інтрыгам, маніпуляцыям, антыпраўдзе, цынізму.