Новыя крытэрыі для ўвядзення санкцый пашыраць магчымасці ЕС для рэагавання на “зламысныя дзеянні” Мі…

Новыя крытэрыі для ўвядзення санкцый пашыраць магчымасці ЕС для рэагавання на “зламысныя дзеянні” Мінска — МЗС Літвы

Літва задаволеная тым, што “рэжым санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі быў дапоўнены крытэрыямі ў дачыненні да гібрыднай дзейнасці”, заявіў 15 снежня міністр замежных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы Кястуціс Будрыс.

Паводле яго слоў, якія прыводзіць МЗС Літвы, гэта дае Еўрасаюзу інструменты для “эфектыўнага і строгага рэагавання на зламысныя дзеянні цяпер і ў будучыні”.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства таксама адзначыў, што ЕС прадэманстраваў не толькі сваю здольнасць да “палітычнай канцэнтрацыі перад тварам выклікаў”, але і гатоўнасць “прымаць неабходныя рашэнні”.

Падрабязнасці| Без VPN
evroflag.by