Прэзыдэнт Літвы падпісаў папраўкі, якія ўзмацнілі пакараньне за кантрабандуhttps://smarturl.click/vd…

Прэзыдэнт Літвы падпісаў папраўкі, якія ўзмацнілі пакараньне за кантрабанду

https://smarturl.click/vdLmQ

Цяпер перавозка кантрабанды небясьпечным спосабам будзе лічыцца цяжкім крымінальным злачынствам з тэрмінамі ад 4 да 12 гадоў. (Раней можна было абысьціся адміністрацыйнай адказнасьцю).

Прычынай сталіся масавыя пералёты кантрабандысцкіх паветраных шароў зь Беларусі, празь якія ня раз закрываліся аэрапорты ў Вільні і Коўне. У Літве гэта расцэньваюць як гібрыдную атаку.