Міністэрства фінансаў ЗША выдала ліцэнзію на трансакцыі зь • «Беларуськаліем», • Беларускай калійнай кампаніяй, • даччынай структурай БКК ва Ўкраіне «Агророзквіт», • любой арганізацыяй, у якой згаданыя кампаніі валодаюць доляй 50% ці больш.
Гэтая ліцэнзія не скасоўвае замарожваньня грошай, актываў ці іншай маёмасьці, заблякаванай урадам ЗША раней у межах іншых санкцыяў.
Дазвол распаўсюджваецца толькі на апэрацыі, асобна пералічаныя ў ліцэнзіі, і толькі ў дачыненьні да названых кампаніяў і іх даччыных структураў, як вынікае з тэксту дакумэнту.